Вы тут

Кошты на бензін зноў растуць пасля двухтыднёвага перапынку

Фота з архіву

Канцэрн “Белнафтахім” зноў павышае кошты на аўтамабільнае паліва. З 9 снежня яны такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,43 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,53 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,74 рубля, ДП — 1,53 рубля. У параўнанні з мінулымі цэнамі, усталяванымі 25 лістапада, яны ўзрастаюць на 1 капейку для кожнага віда паліва.

Сёлета “Белнафтахім” кожны тыдзень падвышаў кошты на бензін пачынаючы са жніўні. Выключэннем стаў толькі першы тыдзень снежня, калі падаражэння не адбылося. Гэтыя захады канцэрн тлумачыць імклівым ростам коштаў на сырую нафту.

Кошт нафты, якую пастаўляюць на беларускія НПЗ, за студзень-лістапад гэтага года павялічыўся ў доларавым эквіваленце на 32%, а ў рублёвым — на 39%. Тым часам кошты на маторнае паліва, якое вырабляюць у Беларусі, выраслі толькі на 18,8%.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 07.12