"Коммерсант" паглядзеў, як у РФ збіраюць добраахвотнікаў для вайны ва Украіне
Добраахвотніцкія падраздзяленні ў Расіі сфарміруюць па рэгіянальнай прыкмеце / kommersant.ru
З вясны ў рэгіёнах Расіі ідзе фарміраванне добраахвотніцкіх падраздзяленняў для ўдзелу ў вайне ва Украіне. За гэты час іх было сфармавана не менш за 40, піша "Коммерсант".
Гэтыя падраздзяленні фарміруюцца па рэгіянальным прынцыпе. Так зручней працаваць з кантрактнікамі, патлумачыў на ўмовах ананімнасці дасведчаны федэральны чыноўнік. На пытанне, ці не будзе потым з імі праблем пасля вяртання з вайны, чыноўнік адказаў: "Тут ужо прынцып меншага зла. Ды і ваяваць яшчэ доўга і на розных напрамках".
Выплаты добраахвотнікам адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна. Так, у Омскай вобласці кантрактнікам абяцаюць крыху больш за 2 тысячы долараў у пераліку на рублі, а ў Пермскім краі — каля 3,3 тысячы долараў. За паспяховае вядзенне баявых дзеянняў прадугледжаныя прэміі.
Апошні раз Міністэрства абароны Расіі паведамляла звесткі пра страты асабовага складу на вайне толькі ў сакавіку. Тады было абвешчана, што ў вайне з Украінай загінуў 1351 чалавек. У пачатку чэрвеня старшыня камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў заявіў, што Расія практычна перастала несці страты, змяніўшы ваенную тактыку. Між тым "Медыязона" сумесна з ВBC вядзе збор дадзеных пра загінулых на вайне з Украінай расійскіх салдатах з адкрытых крыніц. На 29 ліпеня ў гэтым спісе былі 5185 прозвішчаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.