Колькі загінула грамадзянскіх, сказаць складана — Зяленскі пра страты Украіны

Уладзімір Зяленскі​  / @V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі​  / @V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў пра страты ўкраінскай арміі з пачатку вайны. Паводле яго слоў, за гэтыя паўтара месяца загінулі каля 2,5-3 тысяч вайскоўцаў, прыкладна 10 тысяч параненыя, "і невядома, колькі з іх выжыве". Такія лічбы ён назваў у інтэрв'ю CNN

Колькасць грамадзянскіх ахвяраў падлічыць складаней, сказаў украінскі прэзідэнт. На поўдні застаюцца заблакаванымі шэраг гарадоў і пасёлкаў — "Херсон, Бердянск, Марыупаль далей на ўсход, і раён на ўсходзе, дзе размешчана Валнаваха". Паводле яго слоў, украінскія ўлады проста не ведаюць, колькі людзей загінула ў тых рэгіёнах.

Зяленскі таксама назваў магчымыя страты расійскай арміі з пачатку вайны. Па яго ацэнцы, гэта ад 19 да 20 тысяч вайскоўцаў УС РФ.

У Расіі аб сваіх стратах апошні раз казалі 25 сакавіка. На той момант, паводле звестак расійскага Генштаба, ва Украіне загінуў 1351 вайсковец, яшчэ 3825 атрымалі раненні. У пачатку красавіка прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у интерьвю Sky News прызнаўся, што Расія панесла "значныя страты, і гэта вялікая трагедыя для нас".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі