Колькі аўтамабіляў прыпадае на 1000 жыхароў у Беларусі

Аўтамабілі

Аўтамабілі / best96.com.ua

Паводле звестак Белстата, у 2025 годзе на 1000 жыхароў у Беларусі ў сярэднім прыпадала 352 легкавыя аўтамабілі. Для параўнання: годам раней лічба была меншай — 339 машын на 1000 чалавек.

У рэгіянальным разрэзе лідарам у 2025 годзе была Гродзенская вобласць — 415 аўто на 1000 чалавек. Найменшы паказчык адзначаны ў Гомельскай вобласці — 317 легкавікоў.

У цэлым па рэгіёнах забяспечанасць насельніцтва аўтамабілямі на 1000 чалавек выглядае так:

  • Гродзенская вобласць — 415;
  • Брэсцкая вобласць — 382;
  • Мінская вобласць — 374;
  • Магілёўская вобласць — 348;
  • Віцебская вобласць — 336;
  • Мінск — 321;
  • Гомельская вобласць — 317.

На канец 2025 года ў асабістай уласнасці грамадзян знаходзілася 3 190 248 легкавых аўтамабіляў. З іх электрамабілі складалі 44 746 штук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.