Колькасць загінулых у Рызе дасягнула 53 чалавек (фота, відэа)

Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер. У латвійскай сталіцы абрынуўся дах у гандлёвым цэнтры Maxima.

Колькасць загінулых расце, паколькі разбіраюцца завалы, дзе выратавальнікі знаходзяць целы ахвяраў. Колькі яшчэ людзей можа знаходзіцца пад заваламі, невядома. Пацярпелі больш за 40 чалавек (сярод іх 10 выратавальнікаў), многія з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.



Паведамляецца, што сярод 53 загінулых — трое выратавальнікаў і чацвёра працаўнікоў гандлёвага цэнтру, яшчэ некалькі працаўнікоў Maxima не могуць знайсці. Адзін з выратавальнікаў загінуў, калі ратаваў чалавека — мужчына выносіў параненага і ў гэты момант на яго зваліўся кавалак даху, інфармуе Delfi.



23, 24 і 25 лістапада аб'яўленыя ў Латвіі жалобнымі ў сувязі з трагедыяй. Дагэтуль у гэтай краіне не было такіх трагедый, у якіх загінулі дзясяткі людзей.
 

Фота — AFP, ria.ru, Delfi
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі