Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 1445

Акрэсціна ў Мінску / З архіву Еўрарадыё
Акрэсціна ў Мінску / З архіву Еўрарадыё

Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася да 1445, піша @viasna96. Праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 9 чалавек. Гэта — Таццяна Колас, Павел Петручэня, Аляксандр Грыдзюшка, Уладзіслаў Аўчыннікаў, Дмітрыйс Міхайлаўс, Вячаслаў Бяганскі, Ілля Краўчэўскі, Віталь Енаровіч і Цімафей Галубко. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Бяганскі асуджаны за "распальванне іншай сацыяльнай варажнечы" да 2 гадоў пазбаўлення волі, Грыдзюшка па тым жа артыкуле да 4 гадоў (у дадатак яго прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і захоўванні агнястрэльнай зброі). Міхайлаўс асуджаны за заклікі ў сацсетках да санкцый у дачыненні да Беларусі за парушэнне правоў чалавека і "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", "абразу Лукашэнкі" да 4 гадоў пазбаўлення волі. Больш падрабязна — на сайце праваабаронцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі