Палітзняволеную Алену Лазарчык адправілі ў ПКТ на 6 месяцаў

Алена Лазарчык

Алена Лазарчык

На шэсць месяцаў у ПКТ (памяшканне камернага тыпу) адправілі актывістку "Еўрапейскай Беларусі", палітзняволеную Алену Лазарчык. Як даведалася "Медыязона", гэта адбылося на пачатку траўня 2026 года.

Алена Лазарчык — удава актывіста і абаронцы Курапатаў Сяргея Мацкойця, які памёр у 2023 годзе.

У верасні 2022-га Алену асудзілі на 8 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі, стварэнні "экстрэмісцкага фармравання" або ўдзеле ў ім, распальванні варожасці і грубым парушэнні парадку.

Пазней ёй дадалі яшчэ паўтара года калоніі, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Гэты артыкул нярэдка ўжываюць супраць палітвязняў, каб падоўжыць ім тэрмін пазбаўлення волі. Свой тэрмін Алена адбывае ў ПК-24 у Зарэччы — калоніі, куды адпраўляюць адбываць тэрмін жанчын, якіх асудзілі паўторна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.