Колькасць карупцыйных злачынстваў у Беларусі вырасла на траціну

Колькасць карупцыйных злачынстваў у Беларусі вырасла на траціну

Колькасць зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў у Беларусі вырасла на траціну. За пяць месяцаў бягучага года іх было на 29,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2016-га (было 451, а стала 584). Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня” паведаміў генпракурор Аляксандр Канюк. Паводле яго слоў, найбольшы рост зафіксаваны фактаў злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ці іх перавышэння (64%), крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (амаль 38%). Калі ў студзені-траўні мінулага года выявілі 237 карупцыянераў, дык сёлета ўжо 283.

Канюк паведаміў, што цяпер расследуюцца крымінальныя справы ў адносінах высокапастаўленых службовых асоб з міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, гандлю, транспарту і камунікацый, шэрагу буйных прадпрымальнікаў. Генпракурор падкрэслівае, што за апошнія гады карупцыйныя злачынствы складаюць каля 2% ад агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі