Колькасць камандаў у футбольным чэмпіянаце Беларусі хочуць знізіць з 16 да 12

Колькасць камандаў у футбольным чэмпіянаце Беларусі хочуць знізіць з 16 да 12

Міністэрства спорту разгледзела інтэрнэт-петыцыю, аўтары якой прапаноўвалі спыніць дзяржпадтрымку прафесійнаму футболу ў Беларусі.

У сваім адказе Мінспорту піша, што ў 2016 годзе, згодна з указкам №191 кіраўніка дзяржавы, падтрымку атрымлівалі 25 футбольных клубаў, якія выступаюць у вышэйшай і першай лігах чэмпіянату Беларусі па футболе. Сродкі мясцовых бюджэтаў у іх фінансаванні летась склалі 6,5% (у 2010 годзе — 21,8%).

Асноўнымі крыніцамі фінансавання клубаў чыноўнікі называюць падтрымку з боку міжнародных спартыўных арганізацый, атрыманую за ўдзел у еўракубкавых турнірах, — 36% (у 2010 годзе — 13,8%), і ўласныя даходы — 31,4% (у 2010 годзе — 32,1%).

"Варта адзначыць, што ў сувязі з безвыніковым выступам зборных камандаў Рэспублікі Беларусь па футболе на міжнародных спартыўных спаборніцтвах аб'ём іх фінансавання на 2017 г. зніжаны на 16,7%. Па аналагічных прычынах, згодна з апошнімі карэкціроўкам указа №191, з 2017 года заробак футбалістам з першай і другой ліг за кошт сродкаў падтрымкі не выплачваецца", — цытуе "Прессбол" адказ спартовых чыноўнікаў.

З улікам таго, што цікавасць да беларускага футболу зніжаецца, Мінспорту прапанавала з 2018 года зрабіць вышэйшую лігу чэмпіянату не больш як з 12 камандаў (цяпер 16). 

Адпаведныя рэкамендацыі Мінспорту накіравала ў Беларускую федэрацыю футболу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі