Вы тут

Колькасць хворых на COVID-19 у Глыбокім за тыдзень вырасла ў 6 разоў

Каранавірус у Віцебску / Сяржук Серабро

У Глыбоцкім раёне за тыдзень колькасць хворых на каранавірус вырасла ў шэсць разоў, пішуць "Народныя навіны Віцебска". 

Яшчэ тыдзень таму, 21 красавіка, там было толькі чатыры выпадкі COVID-19, прычым першы пацыент вылечыўся і выпісаўся. 

Аднак па стане на 26 красавіка медыкі выявілі ўжо 24 выпадкі каранавіруса. Прычым у шасці пацыентаў дыягнаставалі пнеўманію, адзначае "Веснік Глыбоччыны". Такім чынам, за 6 дзён колькасць хворых на COVID-19 вырасла ў шэсць разоў. 

Глыбоцкі раён размяшчаецца паміж Пастаўскім і Докшыцкім, дзе фіксавалася кепская эпідэміялагічная сітуацыя з вялікай колькасцю захворванняў на каранавірус і пнеўманіі. 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, на 27 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 11 289 выпадкаў каранавіруса, 75 чалавек памерлі, 1740 чалавек вылечыліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.