Кнігі беларускіх пісьменнікаў знялі з продажы ў Расіі
![Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі / grodnonews.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/23a72f09c00a18bffd1b0f5b1dd1f1ac.jpg.webp?itok=ll0CsF-o)
Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі / grodnonews.by
Кнігі беларускіх пісьменнікаў Яўгеніі Пастэрнак і Андрэя Жвалеўскага "Пока я на краю" і "Я бы на твоем месте" здымаюць з продажу ў Расіі. Пра гэта паведамілі самі пісьменнікі.
Прычына – новы закон пра "ЛГБТ-прапаганду", які фактычна забараняе нават узгадваць гэтую тэму.
Старонкі гэтых кніг ужо недасяжныя ў расійскіх анлайн-крамах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.