Кнігі Андрэя Горвата і Віктара Марціновіча экранізуюць ў Беларусі

Кнігі "Радзіва Прудок" Андрэя Горвата і "Сфагнум" Віктара Марціновіча экранізуюць ў Беларусі
Кнігі "Радзіва Прудок" Андрэя Горвата і "Сфагнум" Віктара Марціновіча экранізуюць ў Беларусі

Кнігі "Радзіва Прудок" Андрэя Горвата і "Сфагнум" Віктара Марціновіча экранізуюць ў Беларусі. Тэндэры на іх стварэнне размешчаны на сайце goszakupki.by. Абодва фільма здымуць часткова за кошт сродкаў з дзяржбюджэту.

Горватаўскі мастацкі дзённік "Радзіва Прудок" здыме "Першая кінавідэакампанія". Экранізуе папулярную кнігу рэжысёр Аляксей Раковіч. Фільм будзе на беларускай і рускай мовах, і з англійскімі субтытрамі. Жанр — лірычная камедыя. Працягласць фільма каля 100 хвілін. Бюджэт карціны — 982 тысячы рублёў, з іх 630 тысяч — з дзяржбюджэту. Кніга Андрэя Горвата апынулася настолькі папулярнай, што па ёй зрабілі дзве тэатральныя пастаноўкі і знялі кароткаметражны фільм "Ягор".

Марціновічскі "Сфагнум" экранізуе кінакампанія "Дэмарш-фільм". Рэжысёр — знакаміты беларускі дакументаліст Віктар Аслюк. Фільм будзе зняты на рускай мове з англійскімі субтытрамі. Мінкульт, які размясціў заяўку на стварэнне фільма, пазначыў жанр будучай карціны як "маладзёжная фантастычная / містычная трагікамедыя". Хранаметраж — не менш за 90 хвілін. Кошт стварэння "Сфагнума" ацанілі ў 1 мільён 600 тысяч рублёў — з іх 1 мільён 120 тысяч будуць выдзелены з бюджэту.

Неўзабаве пасля выхаду кнігі крытыкі пазначылі яе як "гангстэрская камедыя". Сюжэт просты: тры бандзюганы забіваюць змоўшчыка. Адначасна губляюць чужыя грошы і цяпер яны ў бегах. Яны залягаюць на дно ў маленькай беларускай вёсцы, ратуючыся ад міліцыі і больш круцейшых гангстэраў . Здавалася б, што ўсё добра, але тут пачынаецца паганская містыка ў антуражы паўмёртвай беларускай вёсачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі