Кнігарня OZ.by збіраецца вярнуць скандальную кнігу пра Гіркіна ў продаж

Нагадаем, на мінулым тыдні ўзнік скандал, бо на сайце кнігарні з'явілася ў продажы кніга Міхаіла Палікарпава "Абарона Данбаса. Ігар Стралкоў — жах бандэраўскай хунты". Інтэрнэт-карыстальнікі выказвалі абурэнне ў сацсетках і ў лістах да кнігарні. 21 жніўня ў Twitter інтэрнэт-кнігарні з'явілася паведамленне з выбачэннямі за размяшчэнне кнігі. 

Але па словах дырэктара, супрацоўнік, які размясціў выбачэнне, выказаў сваю асабістую думку, выдаўшы яго за меркаванне кампаніі. 
  
Андрэй Грыневіч заявіў, што іх інтэрнэт-крама ніколі не была і не будзе палітычным праектам. "Мы не падтрымліваем тыя ці іншыя палітычныя партыі і не з'яўляемся пляцоўкай для выказвання якіх-небудзь палітычных пунктаў погляду. Наша дзейнасць носіць камерцыйны характар ​​і мае зусім іншыя, адрозныя ад палітычных, мэты", — перадае tut.by словы гендырэктара інтэрнэт-крамы. 

"На думку OZ.by, ніякая кніга не можа быць "кепскай", і тым больш мы не прэтэндуем на ролю цэнзараў", — адзначыў Грыневіч. Ён папрасіў прабачэння ад імя OZ.by і паабяцаў, што ў кліентаў крамы будзе права выбару. 

Нагадаем, што ў 2009 годзе раман Віктара Марціновіча "Параноя" знік з продажу ў гэтай інтэрнэт-кнігарні пасля негалоснай чыноўніцкай забароны на продаж. 

Фота Грыневіча — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі