Вы тут

Кніга “Беларуская нацыянальная ідэя” — у фінале прэміі Анемпадыстава

Шорт-ліст прэміі Анемпадыстава / facebook.com/vokladka

Кніга вядоўцаў Еўрарадыё Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя" трапіла ў шорт-ліст прэміі Міхала Анемпадыстава

Прэмія Анемпадыстава ўручаецца за найлепшую вокладку і дызайн кнігі.

Журы прэміі апублікавала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сёлетні шорт-ліст. У яго ўвайшлі шэсць вокладак, сярод якіх і праца Анатоля Лазара над кнігай Лукашука і Гарунова. 

Саму вокладку арганізатары прэміі на сваёй старонцы ў Facebook "замазалі". Як паведамлялася раней, Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі знайшла ў кнізе “прыкметы праяўлення экстрэмізму”. Але што менавіта трапіла пад гэтае вызначэнне, чыноўнікі казаць адмаўляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.