Кліп гурта IOWA "Б’е Біт" набраў больш за 18 мільёнаў праглядаў

Кліп гурта IOWA "Б’е Біт" набраў больш за 18 мільёнаў праглядаў

Кліп беларускага гурта IOWA "Б’е Біт" набраў больш за 18 мільёнаў праглядаў на youtube (за няпоўныя чатыры месяцы). Сярод кліпаў беларускіх выканаўцаў гэта хіба рэкорд. IOWA абагнала свой папярэдні хіт "Усміхайся", які мае амаль 17,8 мільёнаў праглядаў. А самы папулярны кліп Макса Каржа — "У цемры" — мае 11,6 мільёнаў, "Воіны святла" Ляпісаў — 10 мільёнаў.

IOWA — гэта гурт з Магілёва, які ў апошнія гады працуе ў Санкт-Пецярбурзе і заваёўвае ўсё большую папулярнасць у Расіі.

Нагадаем, 22 красавіка група IOWA выступіць у Prime Hall з новай праграмай "Б'е біт", у рамках якой абяцае лепшыя і новыя песні ў суправаджэнні пашыранага складу музыкаў і новага мультымедыйнага шоу. Квіткі ад 500 000 рублёў. Інфалінія: +375 44.502.111.

Кліп гурта IOWA "Б’е Біт" набраў больш за 18 мільёнаў праглядаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі