Кітайскі каранавірус перайшоў мяжу ў 10 тысяч заражэнняў

Кітайскае метро / Reuters
Кітайскае метро / Reuters

Кітайскі тэлеканал CGTN паведаміў, што на 1 лютага каранавірусную інфекцыю тыпу 2019-nCoV пацвердзілі ў 11821 чалавек. Дзень таму іх было 9720. Такім чынам, за 31 студзеня каранавірус пераадолеў мяжу ў 10 тысяч заражэнняў.

Ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі ўжо памерла 239 чалавек (дзень таму — 213). У той жа час, 243 пацыента, у якіх быў дыягнаставаны каранавірус, ачунялі і выпісаныя са шпіталёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі