Кітайская малочная прадукцыя ў Беларусі не прадаецца

Малочная прадукцыя кітайскай вытворчасці не зарэгістраваная ў дзяржаўным гігіенічным рэгістры і не рэалізуецца праз беларускую гандлёвую сетку. Пра гэта гаворыцца ў заяве галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Беларусі Валянціны Качан. Заява выкліканая міжнародным скандалам вакол кітайскіх прадуктаў харчавання. На працягу мноства месяцаў адна з кітайскіх кампаній, якая выпускае дзіцячае харчаванне, дадавала хімічнае рэчыва меламін у сухое малако, каб падвысіць у ім узровень бялкоў. Гэта пацягнула атручванне больш за 53 тыс. дзяцей у краіне. Некалькі выпадкаў скончыліся смяротным зыходам. Краіны ЕС пачалі татальную праверку прадуктаў харчавання, якія імпартуюцца з Кітая.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі