Кітайская амбасада ў Мінску рыхтуецца да наплыву беларускіх турыстаў

Кітайская амбасада ў Беларусі гатовая да павелічэння колькасці беларускіх турыстаў у сувязі з набліжэннем Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у 2008 годзе.
Калі летась з турыстычнымі мэтамі Кітай наведалі 305 нашых грамадзян, дык за першае паўгоддзе бягучага года ўжо 410 чалавек. Паводле словаў амбасадара КНР у Беларусі У Хунбіня, дыпламатычнае прадстаўніцтва зараз "рыхтуецца і фізічна, і псіхалагічна”.

На тэрыторыі амбасады ў Мінску пабудавана новая візавая зала. У 2006 годзе кітайская амбасада выдала беларускім грамадзянам крыху больш за 3 тысячы візаў, сёлета плануе адкрыць візы больш за 4 тысячам беларусаў.

http://www.tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі