Кітайцы гатовы інвесціраваць у беларускую мясную і малочную перапрацоўку $1 млрд

Кітайцы гатовы інвесціраваць у беларускую мясную і малочную перапрацоўку $1 млрд

Кітайскія бізнесмены гатовы інвесціраваць у беларускую мясную і малочную перапрацоўку 1 мільярд долараў. Пра гэта ў сераду ішла гаворка ў Мінску на сустрэчы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Як паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”, абмяркоўваліся ўмовы працы інвестараў, а таксама праекты, пад якія мяркуецца прыцягваць капітал. У мінулым месяцы быў падпісаны пратакол з карпарацыяй з КНР аб прамых інвестыцыях у беларускую сельскую гаспадарку. Цяпер разглядаецца мадэрнізацыя вытворчасцяў у Беларусі, альбо будаўніцтва новых, сучасных прадпрыемстваў, выраб прадукцыі з высокай даданай вартасцю для яе рэалізацыі ў Беларусі, Кітаі і іншых краінах. Заснавальнік кампаніі Drex Food Group кажа, што ў яго планах стварэнне ў Беларусі буйнога прадпрыемства.

У першым квартале 2017 года беларускі экспарт у Кітай вырас у паўтара раза. Наша краіна зарабіла больш за 4 млн долараў. У бягучым годзе экспарт у КНР плануецца павялічыць на $15 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі