Кітай выдзеліць $340 млн на развіццё трох беларускіх прадпрыемстваў

Кітай выдзеліць $340 млн на развіццё трох беларускіх прадпрыемстваў

Кітай выдзеліць болей за 340 мільёнаў долараў на развіццё трох беларускіх прадпрыемстваў — “Амкадормаш”, “Салеа-Гомель” і “Салеа-Кобрын”. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра фінансаў Беларусі Юрыя Селівёрстава, адпаведныя пагадненні падпісаныя.

Апроч гэтых трох прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама прыбораў да яе, Кітай гатовы падтрымаць і нафтахімічную галіну. Але тут пакуль няма канкрэтных пагадненнў і тэрмінаў. Ёсць зацікаўленасць у развіцці “Гродна Азота”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі