Вы тут

Кіроўцу мінскага аўтобуса затрымалі за захоўванне марыхуаны

Фота: pixabay.com

У Мінску міліцыянты затрымалі 40-гадовага кіроўцу аўтобуса, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўнікі атрымалі аператыўную інфармацыю, што мінчук захоўвае наркотыкі. Атрымаўшы пацвярджэнне гэтых звестак, міліцыянты затрымалі яго. У яго кватэры знайшлі 28,76 грама марыхуаны.

Мужчына патлумачыў, што захоўваў наркотыкі дзеля асабістых мэтаў і не планаваў збываць. 

На мінчука пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.