Кіроўцу аштрафавалі за назвы гарадоў Украіны і георгіеўскую стужку на аўто

У Магілёве ДАІ аштрафавала на 90 тысяч рублёў (0,5 базавай велічыні) уладальніка аўтамабіля "Пежо-308". На шкле аўто было напісана "Севастопаль Данецк Луганск Адэса" і налепленая шырокая георгіеўская стужка.

Як паведамляе БелаПАН, на пачатку жніўня заяву на гэтага аўтамабіліста падаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Ён патрабаваў пачаць крымінальную справу за тое, што ўладальнік аўтамабіля падтрымлівае сепаратызм і экстрэмізм у сяброўскай суседняй краіне. На думку Шанцава, аўтамабіліста трэба было прыцягнуць да адказнасці за распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці.

Аднак магілёўская міліцыя прыкметаў такога злачынства ў дзеяннях аўтаўладальніка не выявіла. На яго толькі склалі пратакол за парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку. Яно выявілася ў размяшчэнні налепкі на заднім шкле аўтамабіля, не прадугледжанай Правіламі дарожнага руху.

Фота: tsogu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі