Вы тут

Кіроўцаў абавяжуць займець аптэчкі новага ўзору

Кіроўцам у Беларусі з 1 студзеня трэба выкарыстоўваць аўтааптэчкі новага ўзору, паведамляе БЕЛТА. У канцы 2014 года Міністэрства аховы здароўя пастановай №80 аптымізавала пералік аптэчак першай дапамогі і хуткай медыцынскай дапамогі, іх укладанняў, а таксама парадак іх камплектацыі. У прыватнасці, пералік укладанняў для аптэчак у аўто, быў скарочаны па колькасці лекавых сродкаў. Зніклі, напрыклад, валідол, гліцэрыл трынітрат, ацэтыльсаліцылавая кіслата, дратаверын, ларатадзін, метамізол натрый, парацэтамол, раствор сульфацэтаміду, цытрамон. Скарачэнне пераліку тлумачаць тым, што ў аўтамабілі немагчыма забяспечыць захоўванне гэтых прэпаратаў у належных умовах, у тым ліку тэмпературных.

Акрамя таго, у аптэчцы новага ўзору пазначаны тып кроваспыняльнага жгута, памер стэрыльных сурвэтак і нажніц, а таксама павялічаная колькасць перавязачнага матэрыялу. Кроваспыняльны жгут тыпу Эсмарха называюць адным з самых надзейных і простых прыстасаванняў для часовага прыпынення крывацёку і гэтаму сродку трэба аддаваць перавагу пры аказанні першай дапамогі. Нажніцы павінны быць бяспечнымі і зручнымі ў выкарыстанні. Зручнасць дасягаецца дзякуючы аптымальнай агульнай даўжыні нажніц, а бяспеку забяспечвае іх тупаканцовыя форма.

Як раней тлумачыла Мінздароўя, новыя патрабаванні да аўтааптэчак закліканыя павысіць якасць першай дапамогі пры траўмах.