Кіроўцам нагадалі пра абавязак “пераабуць” аўто да зімы

Кіроўцам нагадалі пра абавязак “пераабуць” аўто да зімы

ДАІ нагадала кіроўцам пра абавязак “пераабуць” аўто да зімы. Згодна з правіламі дарожнага руху, на транспартных сродках у перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка ўсталёўваюцца зімовыя шыны. Купляючы іх, трэба звярнуць увагу на маркіроўку: такія шыны маюць значок у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры яе.

Таксама на зімовых шынах могуць быць знакі M+S, M&S, M.S., MS або All seasons. Рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не меншай за 4 мм. За язду на летніх шынах прадугледжаны штраф да 0,5 базавай велічыні (цяпер гэта 12 рублёў 25 капеек), паведамляе БЕЛТА.

Апроч таго, кіроўцам нагадваюць пра змены паводзінаў на дарогах: зімой трэба абіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, адмаўляцца ад рызыкоўных манеўраў, частых перастраенняў з шэрагу ў шэраг, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў. Пешаходам у сваю чаргу варта памятаць, што ва ўмовах коўзкай зімовай дарогі павялічваецца тармазны шлях машыны, таму трэба пераходзіць дарогу толькі ў вызначаным месцы і не рызыкаваць сваім жыццём.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі