Кіроўцам давядзецца аб’язджаць часткі вуліц Ціміразева і пр-та Машэрава

У сувязі з рэканструкцыяй часова зачыняецца рух на ўчастках вуліцы Ціміразева і праспекта Машэрава ў Мінску. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Рух для ўсіх відаў транспарту зачыняецца з 2.00 5 красавіка да 20.00 11 красавіка па вуліцы Ціміразева на ўчастку ад вуліцы Амуратарская да вуліцы Панфілава і па праспекце Машэрава (раней вуліца Дразда) на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Грыбаедава.

Аб'езд магчымы праз вуліцы Кальварыйская, Ольшэўскага, праспект Пушкіна, вуліцу Арлоўская ці праз Романаўскую Слабаду, Мельнікайтэ, праспект Пераможцаў; а таксама праз вуліцу Сапёраў - праспект Пераможцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць кіроўцаў выключыць дадзены ўчастак вулічна-дарожнай сеткі са свайго маршруту.

БелаПАН