Кіроўца, які загінуў у ДТЗ у Мінску, планаваў прадаць сваё аўто

Кіроўца, які загінуў у ДТЗ у Мінску, планаваў прадаць сваё аўто

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды ДТЗ са смяротным вынікам, якое адбылося зранку 22 траўня на Партызанскім праспекце ў Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, кіроўца "Нісана", які выязджаў на праспект, трапіў пад "МАЗ". 

Пры аўтаварыі 33-гадовы кіроўца легкавіка загінуў на месцы. 21-гадовы кіроўца "МАЗа" не пацярпеў.

Як высветліла Еўрарадыё, кіроўца "Нісана" меркаваў прадаць сваё аўто і размяшчаў адпаведныя абвесткі на спецыялізаваных сайтах. Адну з абвестак ён рэдагаваў сёння раніцай. Загінулага кіроўцу клікалі Аляксандр, у яго засталіся двое малых дзяцей. Ён паведамляў, што ў адпачынку па доглядзе за дзіцем знаходзіцца ён сам, а не жонка. На момант ДТЗ дзяцей у аўтамабілі не было. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі