У Акцябрскім раёне шукаюць кіроўцу, які ўцёк з месца аварыі

У Акцябрскім раёне шукаюць кіроўцу, які ўцёк з месца аварыі

Міліцыя Акцябрскага раёна Гомельшчыны шукае кіроўцу, які трапіў у ДТЗ 1 траўня каля 23:00, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Кіроўца-бяспраўнік на аўтамабілі "Фальксваген Гольф" няправільна абраў хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. 

Кіроўца з месца аварыі ўцёк. Разам з ім былі два пасажыры — 41-гадовы і 43-гадовы мужчыны. Яны таксама спярша спрабавалі схаваць факт аварыі. Аднак на наступны дзень, 2 траўня, яны з траўмамі звярнуліся ў лякарню, тады і стала вядома пра ДТЗ.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць месцазнаходжанне кіроўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі