Кіраўніка мінскай гандлёвай фірмы падазраюць у буйным крадзяжы лікёра-гарэлачнай прадукцыі

Кіраўніка мінскай гандлёвай фірмы падазраюць у буйным крадзяжы лікёра-гарэлачнай прадукцыі

Пракуратура Мінскай вобласці падазрае кіраўніка сталічнага гандлёвага прадпрыемства ў крадзяжы маёмасці ў асабліва буйным памеры. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на старшага пракурора пракуратуры Мінскай вобласці Паўла Мойсака.

Паведамляецца, што мужчына кіруе таварыствам з абмежаванай адказнасцю, якое займаецца аптовым і рознічным гандлем алкагольнай прадукцыяй. Ён загадваў падначаленым, каб яны заключалі дамовы з трыма лікёра-гарэлачнымі заводамі Беларусі на набыццё прадукцыі. Пры гэтым ён не збіраўся расплочвацца з пастаўшчыкамі.

Грошы, атрыманыя ад продажу алкаголю, пералічваліся на разліковы рахунак галаўнога прадпрыемства. Гэтыя грошы кіраўнік выкарыстаў па ўласным жаданні.

Па звестках пракуратуры, агулам была скрадзеная маёмасць на суму больш за 450 млн рублёў, што з'яўляецца асабліва буйным памерам. На кіраўніка фірмы пачалі крымінальную справу за крадзеж маёмасці шляхам махлярства. Яму пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі