Кіраўніка БСДП(Г) па Магілёўскай вобласці выключылі з партыі

На пасяджэнні Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 20 чэрвеня было прынята рашэнне аб выключэнні кіраўніка партыі па Магілёўскай вобласці Юрыя Новікава.
Намеснік старшыні сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч зазначыў, што прычынай выключэння стала сістэматычнае і ўсвядомленае супрацьстаянне ажыццяўленню рашэнняў Цэнтральнага Камітэта і Прэзідыума партыі ў дачыненні да правядзення Кангрэсу дэакратычных сілаў-2007.

Сам Юрый Новікаў не прызнае рашэнне Прэзідыума, бо яно было прынята з грубымі парушэннямі статуту партыі, ён мае намер абскардзіць гэтае рашэнне ў Міністэрстве юстыцыі. Хутка адбудзецца паседжанне абласнога камітэта, на якім будзе разглядацца гэтае рашэнне Прэзідыума і прынята рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Дарэчы, 18 чэрвеня ў Прэзідыум БСДП (Г) паступіла заява, у якой магілёўскія абласныя кіраўнікі Аб’яднанй грамадзянскай партыі і Партыі камуністычнай Беларускай Уладзімір Шанцаў і Валерый Беразіенка прасілі кіраўніцтва сацыял-дэмакратаў разгледзець пытанне аб паводзінах Юрыя Новікава.

У заяве выказаны недавер да Новікава, а ягоныя паводзіны ў працы абласной кааліцыі Магілёўскай вобласці заяўнікі лічаць накіраванымі на раскол кааліцыі і патрабуюць прыняць меры па кіраўнічых органах БСДП (Г) у Магілёве.

Юрый Новікаў сказаў, што працуе на карысць кааліцыі, а расколу спрыяе мінскае кіраўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі