Вы тут

Кіраўнік санаторыя "Белоруссия" у Латвіі трапіў у "чорны спіс"

Санаторый "Белоруссия" пад санкцыямі / delfi.lv

Кіраўнік юрмальскага санаторыя "Белоруссия" Аляксандр Груздоў у Латвіі трапіў у "чорны спіс". Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба бяспекі Латвіі. Адзначаецца, што санаторый належыць дзяржаўным структурам Беларусі (кіраўніцтву справамі прэзідэнта РБ). У "чорны спіс" трапіў і кіраўнік расійскага санаторыя "Бурштынавы бераг" Віктар Данілаў, піша Delfi.

Груздоў — грамадзянін Беларусі. Цяпер яму забаронены ўезд у Латвію. Працяглы час і Аляксандр Груздоў, і Віктар Данілаў былі пад пільнай увагай латвійскіх спецслужбаў "з-за дзейнасці, якая адпавядае расійскім інтарэсам і можа пагражаць нацыянальнай бяспекі Латвіі". У сакавіку Дзяржаўная служба бяспекі заклікала латвійскага міністра ўнутраных спраў уключыць іх у "чорны спіс". Груздова дэпартавалі ў Беларусь.

Абодва санаторыі знаходзяцца пад санкцыямі ЕС. "Белоруссия" у пачатку 2021-га іх пазбег, але вясной 2022-га перастаў працаваць. У ім працавала 180 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.