Кіраўнік РПЦ: Хто асуджае чэргі да “Дароў вешчуноў”, той бярэ грэх на душу

Пра гэта кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы заявіў у часе сваёй пропаведзі з нагоды Вадохрышча ў Богаяўленскім саборы ў Маскве, інфармуе ИТАР-ТАСС.



“Шматтысячныя чэргі, што выстройваліся да рэліквіі ў Маскве, Пецярбургу, Мінску і яшчэ будуць у Кіеве, сведчаць пра гарачую веру людзей у тое, што праз гэтыя святарныя прадметы, прывезеныя нам для пакланення, боская ласка народжанага ў Віфлееме Збаўцы перадаецца тым, хто з верай да іх дакранаецца”, — падкрэсліў кіраўнік РПЦ.



Цяпер “Дары вешчуноў” знаходзяцца ў мінскім храме праведнага Іова Шматпакутнага пры Доме міласэрнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі