Кіраўнік Пінска заступіўся за футбольных фанатаў (відэа)

Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, Аляксандр Гордзіч на чарговай сэсіі Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў выказаў незадавальненне дзеяннямі супрацоўнікаў міліцыі на хатніх матчах футбольнага клуба “Хваля”. Ён нагадаў, што футбольныя матчы ў першую чаргу арганізуюцца дзеля аматараў спорту і параіў перагледзець  паводзіны міліцыянтаў у дачыненні да заўзятараў.



Нагадаем падчас матча 5-га тура першай лігі чэмпіянату Беларусі пінскія праваахоўнікі нечакана запатрабавалі пашпарты ў фанатаў мясцовага клуба “Хваля”. З-за гэтага фанацкі сектар на стадыёне быў пусты да канца гульні.