Пінская міліцыя вырашыла праверыць пашпарты ў футбольных фанатаў

Здарэнне адбылося ў хатнім матчы апошняга тура першай лігі футбольнага чэмпіянату Беларусі. Міліцыянты знянацку пачалі патрабаваць пашпарты ў заўзятараў, якія жадалі трапіць у "свой" сектар. Дый пасля таго, як яны расселіся, міліцыянты пільнавалі, каб фанаты не надта бурна выказвалі свае эмоцыі. Па словах заўзятараў, на папярэдняй хатняй гульні міліцыянты ўчынілі пільны дагляд нават гульцам, трэнерам, прэс-сакратару і лекару-масажысту пінскага футбольнага клуба “Хваля”.



Нагадаем, нядаўна на паседжанні гарвыканкама намеснік начальніка пінскай міліцыі Сяргей Вакуліч заявіў, што фанаты футбольнага клуба “Хваля”  — гэта арганізаваная група, схільная да супрацьпраўных дзеянняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі