Кіраўнік ПАСЕ падаў у адстаўку з-за паездкі ў Сірыю і чутак пра хабары

Кіраўнік ПАСЕ падаў у адстаўку з-за паездкі ў Сірыю і чутак пра хабары

Старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Педра Аграмунт падаў у адстаўку на фоне падазрэнняў, што некаторыя сябры ПАСЕ атрымлівалі хабар ад уладаў Азербайджана, а таксама праз сваю паездку ў Сірыю разам з дэпутатамі расійскай Дзярждумы.  

З заклікам да адстаўкі раней выступілі сябры ПАСЕ з самых розных краін Еўропы, перадае ВВС. У снежні мінулага года праваабарончая арганізацыя European Stability Initiative (ESI) апублікавала даклад, у якім сцвярджалася, што некаторыя сябры ПАСЕ займаліся палітычным лабіраваннем інтарэсаў Азербайджана і што некаторыя з іх атрымлівалі за гэта аплату ад азербайджанскіх уладаў.

У сакавіку генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ёрн Ягланд папрасіў прэзідэнта ПАСЕ Педра Аграмунта “неадкладна сфармаваць незалежную камісію для расследвання”. У красавіку праваабаронцы звярнуліся да кіраўніцтва ПАСЕ з заклікам выкрыць таемныя карупцыйныя схемы.

Апроч таго, Аграмунт крытыкавалі за тое, што ў сакавіку гэтага года ён ездзіў у Сірыю і сустракаўся там з Башарам Асадам, якога рэгулярна абвінавачваюць у парушэнні правоў жыхароў краіны і ў выкарыстанні хімічнай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі