Кіраўнік памежнай службы Украіны Сяргей Дайнэка перадаў старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатолю Лапо 30 срэбранікаў. Гэта адбылося на ўкраінска-румынскай мяжы, дзе апынуўся амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.
Мяшочак з манетамі паспрабаваў перадаць яму мясцовы прадстаўнік памежнай службы Украіны. Але Сокал адмовіўся прымаць перадачу, развярнуўся і выйшаў з кабінета. Срэбранікі паляцелі яму ўслед.
"Як вядома, 30 срэбранікаў — плата за здраду. За ўдар у спіну Украіне меў магчымасць перадаць іх кіраўніку дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанту Лапо А.П.", — так падпісаў відэа з гэтым момантам Сяргей Дайнэка.