Кіраўнік офісу Еўракамісіі прыбыў у Мінск і прыступіў да працы

Жан-Эрык Хольцапфель учора ўвечары прыбыў ў Мінск. З сённяшняга дня ён прыступае да працы ў якасці кіраўніка прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі.
Мяркуецца, што ў першы час місія будзе працаваць на базе прадстаўніцтва Праграмы тэхнічнай дапамогі краінам СНД (ТАСІС). Паступова склад прадстаўніцтва будзе пашырацца за кошт прыцягнення новых супрацоўнікаў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, пагадненне паміж урадам Беларусі і Еўракамісіяй аб заснаванні, прывілеях і імунітэтах прадстаўніцтва ЕК у Беларусі было падпісана 7 сакавіка ў Бруселі.


Неўзабаве ў эфіры Еўрарадыё, а таксама на нашым сайце з’явіцца эксклюзіўнае інтэрв’ю з Жанам-Эрыкам Хольцапфелем.