Экс-кіраўнік МЗС Літвы апублікаваў кранальны пост у падтрымку беларусаў

Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё​
Акцыя пратэсту ў Мінску / Еўрарадыё​

Экс-міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус апублікаваў у Twitter кранальны пост, у якім выказаў словы падтрымкі беларусам, якія змагаюцца за свае правы.  

"Рэжым можа заключаць людзей пад варту, ён можа нават ламаць косці, але не можа разбіць сэрцы людзей, якія пачалі верыць", — напісаў літоўскі экс-міністр.

Ён нагадаў, што самыя цёмныя часы бываюць перад світаннем, і заклікаў сваіх падпісчыкаў падтрымліваць беларусаў кожны дзень.

Свой твіт Лінкявічус апублікаваў з хэштэгам #StandWithBelarus. Такім чынам ён паўдзельнічаў у глабальнай кампаніі салідарнасці, якую ў канцы студзеня запусціла Святлана Ціханоўская

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі