Кіраўнік камісіі: нас прымусілі перапісаць пратакол на карысць Лукашэнкі

Кіраўнік камісіі: нас прымусілі перапісаць пратакол на карысць Лукашэнкі

Кіраўнік участковай выбарчай камісіі № 25 у Віцебску Сяргей Піталенка ў гутарцы з Радыё Свабода прызнаў, што яго прымусілі перапісаць пратакол аб выніках галасавання на карысць Аляксандра Лукашэнкі. Ён пазнаў свой голас на аўдыёзапісы, які трапіў у інтэрнэт. На ім кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі прымушае сяброў камісіі перапісаць пратакол, у якім была засведчана перамога Святланы Ціханоўскай.

Піталенка кажа, што сябры камісіі былі вымушаныя напісаць лічбы, "якія прадыктавалі". І гэта пасля таго, як той першы пратакол ужо вывешвалі для азнаямлення! Не ўсе сябры камісіі новы дакумент падпісалі. Сяргей Піталенка свой подпіс паставіў, але не патлумачыў, чаму так зрабіў.

"Тут усё закручваецца вельмі сур'ёзна, хто ведае, чым гэта скончыцца, — гаворыць кіраўнік выбарчай камісіі. — Адзінае, што падтрымка з усіх бакоў, выпускнікі прыйшлі. Я хачу проста перачакаць гэты ўсплёск, я шчыра скажу, што не ведаў пра гэты запіс".

Сяргей Сташэўскі знаходзіцца на бальнічным.

Як вядома, менавіта фальсіфікацыя вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і стала прычынай масавых акцый пратэсту, якія праходзяць па Беларусі ўжо чацвёрты дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі