Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі: ЕС асуджае рэпрэсіі супраць беларусаў

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі: ЕС асуджае рэпрэсіі супраць беларусаў

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. "Мы салідарныя з народам Беларусі і асуджаем усе формы рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзян, напісаў ён у Twitter. — Санкцыі ЕС супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі не будуць знятыя датуль, пакуль не спыняцца рэпрэсіі, не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не пройдуць свабодныя і справядлівыя выбары".

У Беларусі ўжо каля 600 палітвязняў.

Раней Барэль заяўляў, што ў адказ на масавыя ператрусы і затрыманні ў Беларусі, на міграцыйны крызіс у Літве Еўрасаюз разгледзіць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Аднак не называў канкрэтныя тэрміны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі