Вы тут

Кіраўнік дыпламатыі ЕС і дзяржсакратар ЗША абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Адна плошча — дзве акцыі / З архіву Еўрарадыё

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль і дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў тэлефоннай размове абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Яны заклікалі беларускія ўлады "ўступіць у канструктыўны дыялог з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці". Гаворка пра Каардынацыйную раду, створаную пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай. Брусель і Вашынгтон падкрэслілі "рашучае падтрыманне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі", паведамляе Еўрапейская знешнепалітычная служба.

25 кастрычніка закачваецца тэрмін "Народнага ўльтыматуму" Ціханоўскай. У выпадку невыканання патрабаванняў (асноўнае сярод іх — сыход ад улады Аляксандра Лукашэнкі), яна анансуе пачатак агульнанацыянальнага страйку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.</