Кіраўнік БФФ: нам яшчэ ніхто не заплаціў за правы на тэлетрансляцыю чэмпіянату

Кіраўнік БФФ: нам яшчэ ніхто не заплаціў за правы на тэлетрансляцыю чэмпіянату

Беларуская федэрацыя футбола пакуль што не атрымала грошы за прададзеныя правы на трансляцыю свайго чэмпіянату. Пра гэта старшыня БФФ Уладзімір Базанаў распавёў у праграме "Спорт-кадр" на тэлеканале "Беларусь 5".

Беларускі футбольны чэмпіянат застаўся адзіным у Еўропе: усе астатнія былі спыненыя праз пагрозу распаўсюду каранавіруса. Таму правы на трансляцыю нашых гульняў купілі спартовыя тэлеканалы некалькіх больш як 10 краін. 

Базанаў абверг чуткі, быццам за правы на паказ чэмпіянату адзін з расійскіх каналаў заплаціў 210 тысяч долараў. Па яго словах, гэта перабольшаная лічба: "Там па кожным матчы ідуць невялікія сумы. Проста хтосьці прыдумаў, назваў такую ​​вялікую суму, і ўсе думаюць, што мы зараз ахава зарабляем. Не! Нам у першую чаргу важна тое, што зараз усю Беларусь даведаецца ўвесь свет". Аднак рэальную суму кіраўнік федэраці не назваў — камерцыйная таямніца. 

Дарэчы, калі чэмпіянат усё ж будзе спынены, БФФ будзе абавязаная вярнуць частку грошай, атрыманых за права трансляцыі. "Але нам яшчэ ніхто нічога не пералічваў. У нас кантракт так складзены, што мы потым павінны будзем атрымаць плацяжы", — удакладняе Базанаў.

Акрамя матчай вышэйшай лігі цяпер федэрацыя футбола спрабуе прадаць правы на паказ матчаў першай лігі.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі