Вы тут

Кіраўнік "Белкнігі": сярод самых прадаваных кніг — "Рэвалюцыя" і "1984"

Раман выйшаў у 2020-м у год мірных пратэстаў у Беларусі / svaboda.org

Кіраўнік "Белкнігі" Аляксандр Вашкевіч у інтэрв'ю расійскай "Литературной газете" назваў топ-10 самых прадаваных кніг у нашай краіне. Паводле яго слоў, першыя два месцы займаюць кнігі Надзеі Жукавай. "Трэцяя пазіцыя — твор Віктара Марціновіча "Рэвалюцыя" на беларускай мове, — расказвае Вашкевіч. — ...Чацвёртая — Оруэл "1984".

На 5-6 месцах два творы Уладзіміра Караткевіча — "Каласы пад сярпом тваім" і "Дзікае паляванне караля Стаха". У першай дзясятцы беларускамоўныя казкі, якія выйшлі ў прыватным выдавецтве "Янушкевіч".

"Дадаў бы яшчэ да гэтага спісу кнігі Быкава, Адамовіча, Мележа, Алексіевіч, — працягвае кіраўнік "Белкнігі". — Мы ў гэтай табелі аб рангах ніяк не ацэньваем ні талент аўтара, ні змест твора або яго годнасць. У нас пакупнік галасуе рублём".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.