Вы тут

Марціновіч: дзяржава з законным гвалтам і без лютай хлусні — наша ідэя сёння

Віктар Марціновіч / Еўрарадыё

25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, публіцыст Віктар Марціновіч.

Мы ўсе 26 гадоў жылі ў “вельмі нязручнай позе”. І ўсе гэтыя 26 гадоў мы маўчалі, мы назапашвалі ў сабе нейкую лютасць. Але прыйшоў час, калі нам гэты стан надакучыў, мы вышлі і сказалі: “Мы ёсць, мы супраць, і нас вельмі шмат”. Толькі гэты выхад — не рэвалюцыя, а нейкі камінг-аўт, перакананы Віктар Марціновіч.

Пра тое, як зрабіць так, каб нам у “нязручнай позе” не давялося жыць яшчэ 26 гадоў, ці хоча нейкіх змен “негарадскі” беларус, пра тое, чым законны дзяржаўны гвалт адрозніваецца ад таго, што адбываецца цяпер у Беларусі, і пра тое, пад якім сцягам і на якой мове будзе адбывацца “законны дзяржаўны гвалт” у новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Марціновічам.

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут:

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.