Кіраўнік "Банка развіцця" аб крыптавалютах: гэта мадэрнізаваная МММ

Фота: by.tribuna.com
Фота: by.tribuna.com

Старшыня праўлення "Банка развіцця" Сяргей Румас параўнаў хаджэнне крыптавалютаў і ўвесь ажыятаж вакол іх з фінансавай пірамідай з 1990-х.

"Калі разглядаць як сродак інвестыцый — гэта мадэрнізаваная МММ, — цытуе Румаса TUT.by. — Першыя, што ўклалі сродкі, заробяць, але шмат хто страціць".

"Калі разглядаць як сродак плацяжу — так, зручны інструмент, асабліва для тых, хто па розных прычынах хоча абысці патрабаванні рэгулятараў. Таму не зусім разумею, для чаго Беларусі тут быць наперадзе планеты ўсёй", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі