Кіраўніца Еўракамісіі агучыла прапановы па новым пакеце санкцый супраць Расіі

Расію чакаюць новыя санкцыі / reuters.com

7 снежня кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен агучыла прапановы па новым пакеце санкцый супраць Расіі. Санкцыі, у выпадку іх прыняцця, абмяжуюць доступ РФ да беспілотнікаў як наўпрост, так і праз патэнцыйных пастаўшчыкоў з трэціх краін (такіх, як Іран). Прапануецца ўнесці ў "чорны спіс" ЕС яшчэ каля 200 фізічных і юрыдычных асоб. Пад санкцыі могуць трапіць чарговыя тры банкі. З'явяцца новыя сродкі экспартнага кантроля, у прыватнасці па таварах двайнога прызначэння, якія могуць "выкарыстоўваюцца ў інтарэсах Мінабароны РФ". Сярод прапаноў — адключэнне ад эфіру чатырох расійскіх прапагандысцкіх каналаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.