Вы тут

Кінатэатр "Перамога" ў цэнтры Мінска выставілі на аўкцыён

Фота: tut.by

Мінскі кінатэатр "Перамога" на вуліцы Інтэрнацыянальнай выставілі на аўкцыён на права арэнды, піша tut.by са спасылкай на Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці. 

Дарэчы, з 1 студзеня 2017 года самы стары кінатэатр горада знаходзіцца на рэканструкцыі.

Кінатэатр здаецца ў арэнду пад мэтавае выкарыстанне — як аб'ект грамадскага харчавання і гандлю з кіназалай ды іншымі культурна-забаўляльнымі функцыямі. Пры гэтым кінатэатр павінен захаваць найменне "Перамога".

Ад арандатараў патрабуюць, каб яны за свой кошт без наступнай кампенсацыі правялі наступныя працы:

— распрацаваць тэхналагічную частку праектнай дакументацыі і дызайн праекта інтэр'ераў памяшканняў у гістарычным стылі з ужываннем элементаў і тэматыкі 50-х гадоў ХХ стагоддзя;

— закупіць матэрыялы і ўсталяваць унутраныя дзвярныя праёмы, зробіць пакрыццём падлогі, а таксама зоймецца фінішнымі ўнутранымі аздобнымі працамі;

— закупіць і ўсталюе вадаправод і каналізацыю, электраасвятленне. Пры неабходнасці ўсталюе кандыцыянеры, тэлебачанне, лакальна-вылічальную сетку, інтэрнэт, сістэму кантролю доступу, відэаназіранне, ахоўную сігналізацыю;

— прафінансуе ўсталяванне вонкавай рэкламы;

— аплаціць паслугі заказчыка ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй.

Аўкцыён пройдзе 14 верасня. Пачатковы кошт права на арэнду — 1 344,18 рубля. Тэрмін арэнды — 10 гадоў з моманту ўводу будынка ў эксплуатацыю.