"Хаймарсы" дзяўбуць Антонаўскі мост: расказваем, чаму гэта боль для войскаў РФ

Пашкоджаны Антонаўскі мост — боль для правабярэжнай херсонскай групоўкі расійскіх войскаў / Еўрарадыё
Пашкоджаны Антонаўскі мост — боль для правабярэжнай херсонскай групоўкі расійскіх войскаў / Еўрарадыё

Украінцы ўдарылі артылерыяй па Антонаўскім мосце ноччу 27 ліпеня. Расказваем, чым пашкоджанне моста пагражае акупацыйным войскам Расіі і ці можна яго аднавіць.
 

Навошта ўкраінцам бамбіць Антонаўскі мост?

Мост злучае левы бераг Дняпра, дзе сканцэнтравана асноўная частка херсонскай расійскай вайсковай групоўкі, і правы бераг, на якім знаходзіцца Херсон.

“Хаймарсы” долбят Антоновский мост: рассказываем, почему это боль для войск РФ

— Удары па Антонаўскім мосце — гэта спосаб вядзення сіметрычнай вайны. Мы цалкам кантралюем і не дапускаем аднаўлення разбураных намі лагістычных ланцужкоў па забеспячэнні групоўкі расійскіх войскаў на правым беразе, — расказвае Еўрарадыё ваенны эксперт Алег Жданаў. — Мы б'ём і па мосце, які знаходзіцца ў складзе Кахоўскай дамбы, і па мосце на рацэ Інгулец. Мы фактычна рассякаем групоўку войскаў РФ на правым беразе на дзве часткі, паўночную і паўднёвую.

Удар па Антонаўскім мосце ўначы меў неабходнасць у тым плане, што расійскія войскі спрабавалі правесці праз яго калону тэхнікі. Менавіта таму, хутчэй за ўсё, і быў нанесены паўторны ўдар.

Чым білі па мосце — сказаць цяжка. Мяркуючы па групавым удары, гэта, цалкам магчыма, былі "Хаймарсы". Але наша артылерыя заходняга ўзору таксама дастае да гэтага моста высокадакладнымі і дальнабойнымі боепрыпасамі.

 

Як цяпер украінцам ісці ў наступ, калі мост пашкоджаны?

“Хаймарсы” долбят Антоновский мост: рассказываем, почему это боль для войск РФ
Скразныя пашкоджанні Антонаўскага моста / тэлеграм

— Мы не разлічваем, што гэты мост дастанецца нам цэлым у выпадку адступлення расійскіх войскаў. Таму далейшы наш наступ Генштаб УСУ будзе планаваць без уліку наяўнасці гэтага моста, — кажа Алег Жданаў. — Мы дакладна ведаем, што мост быў замініраваны расійскімі войскамі адразу пасля захопу Херсона. Ёсць нават відэа, дзе яны на лодцы мініруюць апоры. Мы разумелі, што калі Расія будзе адступаць, то мост будзе проста падарваны. Мы яго не будзем выкарыстоўваць у ходзе нашага контрнаступу.
 

Чаму расійскае СПА не выратавала Антонаўскі мост?

— Яно апрыёры не можа спрацаваць, — тлумачыць ваенны эксперт. — "Хаймарс" не страляе ракетамі. Гэтыя РСЗА вядуць агонь снарадамі. Расійскае СПА не ў стане перахопліваць рэактыўныя снарады. Ні С-300, ні С-400 не прызначаныя для перахопу рэактыўных снарадаў.

“Хаймарсы” долбят Антоновский мост: рассказываем, почему это боль для войск РФ
Антонаўскі мост / Wikimedia Commons

Калі мост будзе непрыдатны, то войскі РФ могуць навесці пантонную пераправу цераз Дняпро?

— Ужо ёсць заява з боку калабарантаў, якія супрацоўнічаюць з расіянамі, што цераз Дняпро будуць наводзіцца пантонныя пераправы, — расказвае Алег Жданаў. — Па-першае, там вельмі багністыя і ў некаторых месцах стромкія берагі. Па-другое, там даволі вялікае цячэнне.

Па-трэцяе — няхай наводзяць. Гэта будзе выдатна, таму што на Антонаўскі мост мы вымушаныя марнаваць шмат снарадаў, каб выводзіць яго са строю. А пантоннай пераправе будзе дастаткова аднаго снарада "Хаймарс", каб разнесці яе дашчэнту. Тым больш што ў нас ёсць найбагацейшы досвед з Белагораўкі па знішчэнні расійскіх пантонных перапраў. Ласкава запрашаем, наводзьце, мы вас чакаем.

 

Пастка для пуцінскіх войскаў

Акрамя Антонаўскага аўтамабільнага моста, УСУ абстралялі і чыгуначны мост цераз Дняпро.

“Хаймарсы” долбят Антоновский мост: рассказываем, почему это боль для войск РФ
1 — пашкоджаны Антонаўскі мост для аўтамабіляў, 2 — пашкоджаны Антонаўскі чыгуначны мост / Еўрарадыё
“Хаймарсы” долбят Антоновский мост: рассказываем, почему это боль для войск РФ

— Удар па Антонаўскім мосце мае і псіхалагічную падаплёку, — лічыць дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда. — Таму што фактычна перарэзаная адна з найважнейшых транспартных артэрый Херсонскай вобласці. Расіяне разумеюць, што пры адступленні з гэтай тэрыторыі ў іх будуць праблемы.

Цяпер пытанне ў тым, што на правым беразе Дняпра расійскія войскі могуць апынуцца ў пастцы. Іх там цяпер досыць шмат. Адпаведна, яны не змогуць адтуль эвакуявацца. І гэта, я думаю, адзін з элементаў ваеннай стратэгіі, якую выкарыстоўваюць УСУ: біць праціўніка ў найбольш балючых месцах і максімальна яго дэмаралізаваць.

У гэтым выпадку пашкоджанне Антонаўскага моста ёсць дэманстрацыя таго, што УСУ здольныя ўсталяваць агнявы кантакт з асноўнымі транспартнымі артэрыямі на поўдні Украіны. Адпаведна, гэта падштурхоўвае расіян да здзяйснення так званых "жэстаў добрай волі" па прыкладзе таго, як гэта было з востравам Змяіным.

Ці рэальна аднавіць Антонаўскі мост?

Еўрарадыё паказала відэа пашкоджанняў Антонаўскага моста спецыялісту-інжынеру. Пытаемся: да эксплуатацыі мост прыдатны? Танкі цяпер па ім можна пускаць?

— Разбурэнні не зусім зразумелыя. Па відэа відаць парушэнне рабочай арматуры (абрывы пучкоў пераднапружанай арматуры), — каментуе спецыяліст. — Ці можна пускаць тэхніку — не магу сказаць, бо для ацэнкі ёсць разлік. Залежыць яшчэ ад месца размяшчэння пашкоджання. Танкі — не самая вялікая нагрузка.

За колькі можна аднавіць? Калі рабочая арматура пашкоджаная не ўся, то прафесіяналы адновяць тыдні за паўтара-два. Адрамантаваць яго можна з дапамогай арматуры і рамонтных саставаў, але больш часу пойдзе на ацэнку апорнай здольнасці, а ад гэтага і будзе залежаць рамонт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі