Хакеры вывелі на экраны Эрмітажа паведамленне пра зверствы расіян у Бучы

Чарга ў Эрмітаж, студзень 2023-га / fontanka.ru
Чарга ў Эрмітаж, студзень 2023-га / fontanka.ru

Хакеры вывелі на экраны Эрмітажа ў Санкт-Пецярбургу паведамленне пра зверствы расіян ва ўкраінскім горадзе Буча. Здарэнне адбылося 29 студзеня каля 16-й гадзіны. Інфармацыя пра Бучу была паказаная на электронных табло музея. Іх адключылі супрацоўнікі службы бяспекі пасля таго, калі ўзлом быў заўважаны. Мяркуецца, што хакеры атрымалі доступ да табло дыстанцыйна, іх шукаюць, піша fontanka.ru.

Следчы камітэт Расіі яшчэ не вырашыў, як кваліфікаваць здарэнне.

Буча ў Кіеўскай вобласці была пад расійскай акупацыяй у сакавіку-красавіку 2022-га. Пасля ўцёкаў расіян там знайшлі шматлікіх мірных жыхароў, забітых і закатаваных. Пра Бучу даведаўся ўвесь свет. Яна стала сімвалам расійскіх вайсковых злачынстваў. У РФ жа інфармацыю пра Бучу называюць "фэйкам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі