КДБ пацвердзіла ўцёкі за мяжу экс-супрацоўніка

Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё
Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё

Камітэт дзяржбяспекі пракаментаваў звесткі ў СМІ пра ўцёкі за мяжу капітана спецназу "Альфа", якія з'явіліся ў СМІ.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння з'явіліся звесткі, што спецназавец уцёк за мяжу напрыканцы верасня з дапамогай антылукашэнкаўскага падполля. Мэты ягонага ўчынку невядомыя.

У КДБ заяўляюць, быццам інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, але пры гэтым пацвярджае яе. "Гаворка можа ісці пра былога вайскоўца, звольненага 9 жніўня 2022 года па дыскрэдытуючых абставінах", — паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка КДБ Андрэя Яраша.

Паводле КДБ, іх былы супрацоўнік ашукаў некалькіх чалавек, завалодаў грашыма на 30 тысяч долараў (у эквіваленце). На яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 209 (махлярства) КК Рэспублікі Беларусь.

Хаваючыся ад крымінальнага пераследу, экс-кадэбіст "незаконна з'ехаў за межы Рэспублікі Беларусь". Яго абвясцілі ў вышук.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі