Казулін стварае грамадскую структуру пад "занятай" назвай?

Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін пацвердзіў у інтэрв'ю "Беларускаму партызану", што займаецца стварэннем грамадскай структуры.
Новая арганізацыя мусіць аб'яднаць у сваіх шэрагах прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Яе збіраюцца назваць "Наш дом".

У той жа час прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі кажа, што ініцыятыва "Наш дом" існуе ў Беларусі ўжо тры гады.Кампанія аб'ядноўвае не палітыкаў, не палітычныя структуры, а грамадзян Беларусі. Так, у рамках кампаніі "Наш дом" у 2008 годзе грамадзяне Гомеля атрымалі 59 "камунальных" перамог. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі